Гісторыя Любы, выпускніцы факультэта філасофіі, якая мае досвед спажывання псіхаактыўных рэчываў

Падкаст «Іншыя гісторыі» — гэта гісторыі беларус_ак з цікавым жыццёвым досведам, якія зараз у эміграцыі. Trigger warnings: псіхаактыўныя рэчывы, аб'юз, сэксуалізаваны гвалт, «бэдтрыпы» і суіцыдальныя намеры. Люба вырасла ў інтэлігентнай Мінскай сям'і. З падлеткавага ўзросту яе прывабліваў свет творчага, непазнанага і эзатэрычнага. Менавіта таму Люба паступіла на філасофскі факультэт. І па гэтай жа прычыне ўпершыню пакаштавала псіхаактыўныя рэчывы. Гэта гісторыя пра досвед спажывання, выхад з аб'юзіўных стасункаў, беларускую наркапалітыку і наркафемактывізм у вымушанай эміграцыі. Даведайцеся больш пра арганізацыю «Іншыя»:
Наркафем ініцыятыва Дарэчывы (  / darecyvy  ) Вядоўца — Дар'я Гардзейчык (  / daryahardzeichyk  ) Кампазітар — Арцемій Вашкевіч

Смотрите также