Любоўю жыць / Vivre d’amour (відэа з канцэрта ў Антвэрпане)

Любоўю жыць У апошні вечар без іншасказаньня Ісус прамовіў: «Хто мяне палюбіць, Хай захавае праўду маіх словаў, І мы з Айцом прыйдзем абавязкова, У верным сэрцы будзем, як у доме, Напоўнім мірам, ласкай, супакоем. Хай застаецца сэрца ў любові, У нашай любові». Любоўю жыць – прыпадабняцца Богу, О слодыч сэрца, Уладар мой слаўны. З пакорай Ты сябе ўкрыў у хлебе, Хачу, як ты, пакорнай быць таксама. Каханыя імкнуцца быць сам-насам, Быць ноч і дзень хачу з Табою разам. Мой Бог, твой позірк дорыць шчасьця промні, Жыву любоўю. Любоўю жыць – быць тонкай крохкай вазай, Куды зьмясцілі скарб каштоўны самы. Я не анёл нябесны дасканалы. Мой любы, я – нямоглая, слабая. Калі на кожным кроку ўпадаю, Ты з дапамогай да мяне сьпяшаеш. Пяшчотаю абдорваеш сваёю. Жыву любоўю. Любоўю жыць – забыцца на ўсе страхі, Ня памятаць мінулыя памылкі. Грахоў ранейшых сьцёртыя адбіткі Любоў усё ў полымі спаліла, Пяшчотны горан Божы міласьцівы, У жытле Хрыстовым прагну быць заўсёды, У Божым полымі я сэрца песьняй поўню, Жыву любоўю. Любоўю жыць – сябе аддаць дарэшты І не шукаць зямной узнагароды, Я не лічу прыбыткі і выгоды, Любоў карысьцю ўласнай пагарджае. Усё паклала перад сэрцам Божым, Я для сябе нічога не трымаю. Маё адзінае багацце толькі – Жыць у любові! #СвятаяТэрэза #SainteThérèseDeLisieux #ThérèseDeLisieux #sttherese

Смотрите также