Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Аблічча Тваё / Ta Face est ma seule Patrie (відэа з канцэрта ў Антвэрпане)
Аблічча Тваё Ісус, вобраз Твой невымоўны, Шлях мой кіруе, як зорка. Твой позірк поўны пяшчоты, Нібы на зямлю сышлі нябёсы. Твой вобраз – кветкі лілеі У полі водар чароўны, Душу ў выгнаньні напоіць Нябёсаў райскім спакоем. Аблічча Тваё для мяне – Айчына, уладарства любові, Красак усьмешка ў полі. Пяшчотнае сонца штодня. Аблічча Тваё – скарб каштоўны. Мне болей нішто не прыдасца. Хачу да Цябе быць падобным, Прагну ў Табе я схавацца Збаўца любы, Аблічча Тваё – пяшчота і слодыч, Як водар духмянае мірты, З ім сэрца прагне быць побач. #СвятаяТэрэза #SainteThérèseDeLisieux #ThérèseDeLisieux #sttherese