Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Музыка Леаніда Свердзеля Словы Сяргея Грахоўскага Я не забуду ніколі Сшыткі, пенал i буквар, Першыя радасці ў школе, Першай настаўніцы твар. Я не забуду ніколі Рукі яе, што вялі Нас, як па роднаму полю, Па неабсяжнай зямлі. Я не забуду ніколі Ясных і добрых вачэй. Можа, ад іх наваколле Стала шырэй і ярчэй. Першай настаўніцы словы, Дзе мне не здарыцца быць, Так, як і матчыну мову, Нельга ніколі забыць. Крынiца вiдэа - соц. сеткi Белтэлерадыёфонду Марина Варпахович, Леонид Свердель, Сергей Граховский Первая учительница