Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча - Ночы мае, ночушкi
Беларуская народная песня-балада апр. М. Дрынеўскага салiстка Святлана Красоўская Ночы мае, ночушкі, Позныя, нiвясёлыя. Ночы мае, ночушкі, Позныя, нiвясёлыя. Позныя, нiвясёлыя. Я ўсю ночаньку не спала, Усё думушку думала: Каб я мела крылушкi, Ох, паднёмныя пёрушкi, Паднялася б, паляцела, Паднялася б, паляцела У сваю староначку Да радзiмай мамачкi. Ночы мае, ночушкі, Позныя, нiвясёлыя. Позныя, нiвясёлыя.