Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Сёння #Маляваныч дадае на паліцу ў сваёй казачнай шафе новы серыял, а дакладней, адну з найвядомейшых казак нямецкага пісьменніка Вільгельма Гаўфа "Карлік Нос". Такім чынам, слухаем увечары частку першую: "У адным даволі буйным горадзе Германіі шмат гадоў таму сціпла і мірна жыў-пажываў шавец са сваёй жонкай. У гэтых людцаў рос прыгожы хлопчык, прыемны з твару, зграбны і ўжо ладны ростам для сваіх дванаццаці гадоў. Ён звычайна сядзеў каля маці на гароднінным рынку, часам дапамагаў служанкам ці кухарам, якія купілі штось у шаўчыхі, данесці частку купленага дадому, і рэдка ён вяртаўся з такога паходу без прыгожай кветкі, нейкай дробязі альбо пірага. І вось аднойчы..." Цікавага вам казачнага падарожжа! Падтрымайце #Бэйбус, каб ён развіваўся яшчэ шпарчэй: - Карлік Нос / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча. — Мінск: Галіяфы, 2014. Падпісвайцеся на нас у сацсетках і раскажыце пра нас сябрам: 👉🏻YouTube: / baybusby 👉🏻Instagram: / baybus.by 👉🏻Facebook: / baybus.by 👉🏻Telegram: