Ты пасьпі, я кахаць цябе буду... І ў жыцці буду поруч , і ў снах. Скрозь ахутаны полымем цуду, Зразумееш, што блізка вясна. Кожным днём за сьвітанкам бліскучым, Кожным вечарам за небасхілам Забяру ўсё, што робіць балюча, Прынясу дадатковыя сілы. Устану побач каменнаю вежай, Нават сцісне калі ураган Палыхну я зарою сьвежай І адкіну трывожны туман. Для каханых - маленькія зоры, На самоце - мацней за алмаз. Хто пабачыць за радасцю гора- Будзе йсці па жыццю без параз. Ты зрабі дыямант і адразу Не буры на мільёны разьбітых аскепкаў, Памятай ўсім вядомую фразу: "Захоўвай свае словы надзейней за манеткі". by @omelirr напісана - 28.01. 2024 прачытана - 08.02. 2024 Аўтар верша - Ірына Амелір instagram:
https://www.instagram.com/omelirr/?hl=ru tiktok: / omelirr spotify:
telegram: