Не азірайся, пане, услед.

Не азірайся, пане, услед. І не глядзі пагардліва вачыма. Згадай хто ты, і дзе твая Айчына, Не азірайся, чалавеча, услед. Не адгукайся, пане, на бязглузды тлум. Усе важлівае - жыве якраз рахмана, Утоена бывае часам, але без падману. Не адгукайся, чалавеча, на бязглузды тлум. Ты не зайздросці, пане, бліжнім і чужым. Не ведаеш, якая на іх сэрцы рана, І як жывуць яны, паміж мяжою хаты і экрана. Ты не зайздросці, пане, бліжнім і чужым. І не чакай ад кожнага, панове, шчырай ласкі: Ня ведаеш як катавала доля іх. Пабачыў толькі даўні іх шачаслівы міг. Ты не чакай ад кожнага, панове, шчырай ласкі. Не ідзі з інтрыгай, пане, да суседа. Рознае здараецца ў наш, вядома, час. Лёс кранаецца ўсіх на свеце, нават нас. Не ідзі з інтрыгай, пане, да суседа. Не з’язджай з радзімы, браце. Цяжка будзе ўсталявацца цераз неспакой. Тут адзіны назаўжды закуты жолаб твой. Не з’язджай з радзімы, родны браце. Верш напісаны : 15.11.2023 Прачытаны: 13.02.2024 Аўтар верша: Ірына Амелір Музычнае суправаджэнне: беларуская народная песня" Рэчанька " ў аранжаванні Ірыны Амелір instagram: https://www.instagram.com/omelirr/?hl=ru
tiktok:   / omelirr   spotify:
telegram:

Смотрите также