Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Мікалай Радзівіл Руды | Урокі гісторыі #17 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Мікалай Радзівіл Руды — вялікі канцлер і гетман літоўскі, сын Юрыя Радзівіла і брат каралевы Польшчы Барбары Радзівіл, стрыечны брат Мікалая Радзівіла Чорнага. Адным з першых сярод уплывовых магнатаў прыняў кальвінізм, аказаў значны ўплыў на распаўсюджванне рэфармацыйных ідэй. Камандаваў войскам ВКЛ у пераможнай Ульскай бітве 1564. Рашуча выступаў супраць заключэння ўніі з Польшчай. У 1569 ён не паехаў на Люблінскі сойм і не падпісаў акт Люблінскай уніі. Мікалай Радзівіл Руды пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага (1565) узначальваў пратэстантантызм у ВКЛ. У Біржах ён стварыў цэнтр Рэфармацыі ў Літве і адкрыў там кальвінісцкую школу. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.