Адзін у полі воін.

З Днём роднай мовы, даражэнькія! ❤️ Шануем традыцыі і развіваем культуру! Я да Вас з новым відэа на верш, які быў напісаны 14 лістапада 2023. Прашу прабачэння за невялічкія праблемы з гукам: быў вельмі моцны вецер; зрабіла лепей,на колькі магчыма . Прыемнага прагляду✨ Адзін у полі воін. Калі вядзецца бой На роднай, не чужой, Зямліцы вольнай. Адзін у полі воін. Калі ўнутры ёсць сіла, Ёсць чалавек, што сэрцу мілы - Агульны моц тады ў тры разы падвоен. Адзін у полі воін. Прыроды чалавечай смак- Быць шчырым, лічаць хай - дурак, Хай раны аб’ядае соллю… Адзін у полі воін. Да мараў бегчы здольны, Ўпэнены, павольны, Дзярэ няхай ўсе шнары гноем. Але ж адзін не воін, Калі ўнутры канвоем Не адпускае цемра з болю- Патрэбна залячыць спакоем. Тады патрэбен поруч чалавек, Што зноў прымусіць верыць у цуды, Пераадолець трохвугольныя бярмуды, І жыць у сэрцы трошкі болей, чым навек. *(на пачатку сакавіка будзе навіна) Аўтар верша: Ірына Амелір instagram: https://www.instagram.com/omelirr/?hl=ru
tiktok:   / omelirr   spotify:

Смотрите также