Калі любіць - тады кахаць.

Няпроста часам пацярпець, Складана крыўду за душою мець, Заблытана хлусню шукаць , Калі ўжо браць - дык трэба браць. Сумненняў яд вакол лунае, Атрута бессаромна наступае, Але патэбна толькі крок ступіць, Калі рабіць - дык ужо рабіць. Ад вернасці сысці - не трэба працы, Патрэбна мужнасць каб ісці і не баяцца, Сваё жыццё каб у рукі ўзяць, Калі трымаць - тады трымаць. Знайсці сярод людзей складана Таго, хто вылякуе раны, Калі ты маеш, што забраць, Каб браць - нам трэба аддаваць. Калі маленькі дождык л'е, Калі маланка з неба б'е, Ты ў сэрцы па жыцці спрабуй трымаць: "Калі любіць, тады кахаць". Верш напісаны: 14.07.2024 Аўтар верша: Ірына Амелір #беларускаямова #вершы

Смотрите также