На развiтанне / Любоўю жыць (св. Тэрэза ад Дзiцятка Езус)

Любоўю жыць Ha развітанне Езус сваім вучням казаў: «Калі хто верна Мяне любіць, Хай захавае праўду майго слова, I да яго з Айцом мы прыйдзем разам. I стане нам прытулкам яго сэрца, Гарыць якое полымем салодкім I будзе жыць напоўнены спакоем Нашай любові, нашай любові».   Любоўю жыць —                        жыццём Твайму падобным, 0   Цар хвалы, выбраных Ты багацце; Ты для мяне жывы ў Гостыі белай. І   для Цябе я прагну быць укрытым, Бо прагнуць быць узлюбленыя разам, Каб дзень і ноч                             гарнуцца к сэрцу сэрцам. Твой позірк для мяне                             раскошай стаўся – Жыву любоўю, жыву любоўю. Любоўю жыць — каштоўны скарб                            захоўваць у сэрцы, Нібы ў чашы з крохкай гліны, Пустыя рукі маю прад Табою. Слабым бязмерна бачыш мяне, Езу. Калі я падаю на кожным кроку, На дапамогу мне прыходзіш, Пане, Сваёю ласкай стала надзяляеш — Жыву любоўю, жыву любоўю!   Любоўю жыць — сябе даваць без меры, Калі за гэта платы не чакаеш. Усё аддаць, не лічачы нічога — Любоў сваёй карысці не шукае. Божаму Сэрцу, поўнаму пяшчоты, Усё аддаў і з лёгкасцю бягу я; He маю ўжо нічога, толькі прагну Жыць у любові, жыць у любові!

Смотрите также