Свіслацкі раён: "Бульбяная карусель " у аграгарадку Вялікае Сяло .

Свята “ Бульбяная карусель “ у аграгарадку Вялікае Сяло, што ў Свіслацкім раёне, распачалося вясёлым шматлікім шэсцем, удзельнікі якого няслі цэлымі кашамі, альбо везлі мяхамі бульбу ўраджаю сёлетняй восені. А вясковыя агароды і соткі ў гэтым годзе па-сапраўднаму парадавалі гаспадароў – ураджай добры, багаты, бульба вырасла на заглядзенне. А колькі тут было смачных страў з бульбы ! Усё можна было пасмакаваць, а яшчэ і падзівіцца на розныя падзелкі , якія зрабіла мясцовая дзетвара. Паглядзець, як прайшло свята можна паглядзець на канале Марыі Самалевіч " Жыву дарогай "

Смотрите также