Ваўкавыск : чым здзівіла свята " Дажынкі - 2025 "

Такая завядзёнка ў нас, беларусаў, апасля плённай працы на калгасных палетках ладзіць свята ўраджаю – “ Дажынкі “, на якім услаўляецца праца хлебаробаў. Гэта, бадай, самы народны фестываль, які красамоўна гаворыць аб тым, што беларусы – людзі працалюбівыя. Умеем мы плённа папрацаваць , умеем і весела святкаваць ! Так было ў горадзе Ваўкавыску у суботу, 20 верасня бягучага года. І дзень выдаўся святочны – яркі, сонечны, прыгожы. Увесь горад Ваўкавыск ў гэты дзень выглядаў вельмі ярка і прывабна, а рыхтаваўся ён да "Дажынак" амаль год. Пяць сцэнічных пляцовак пачалі працаваць з самай раніцы. А вось на вуліцы Карла Маркса мясціліся падворкі ўсіх 17 раёнаў вобласці. І я прабеглася ў той час, калі кіпела праца па іх апошняму афармленню, як кажуць тады, калі ўсё даводзілася да цымусу. Запрашаю і вас сябры, зазірнуць і здзівіцца, як жа тут хораша. Кожны падворак быў прысвечаны той ці іншай тэме і гэта было бачна у афармленні. А ўяўляеце, як тут было весела і цікава на працягу дня. Тут жа ля падворкаў пасярэдзіне дня праходзіў конкурс механізатараў “ Трактар ШОУ “. І ведаеце, шмат прыхільнікаў ужо яно мае. На сцэнічных пляцоўках ладзіліся канцэрты. Як прыгожа гучаць нашы беларускія мелодыі і песні. А зараз мы на выстаўцы-прэзентацыі дажыначных снапоў і караваяў “ Дажыначны цуд “. Проста замірае сэрца ад такой прыгажосці. Апладысменты ўсім тым, хто працаваў над экспанатамі. Забягаючы наперад скажу вам, што лепшым караваем быў прызнаны каравай Гродзенскага раёна. Вядома, самые галоўныя мерапрыемствы свята прайшлі ў цэнтры Ваўкавыска на галоўнай сцэне. На жаль, прыгожае шэсце земляробаў не удалося пабачыць, бо разам з калегамі працавала на падворку Свіслацкага раёна, дзе было вельмі гасцінна і весела. Вось што удалося пабачыць на цудоўным свяце у Ваўкавыску. А свята і сапраўды было яркім, самабытным, прыгожым, цікавым, цёплым. Яго удзельнікі ў размовах мелі такое меркаванне, што няма нічого важнейшага ў жыцці, як хлеб на стале. А будзе хлеб, будзе і песня ! У 2026 годзе свята Дажынак пройдзе ў Карэлічах.

Смотрите также