Якуб Колас ~ Новая зямля ~ Аляксандр Уладамірскі ~ Аўдыёкніга

Аўдыёкніга паводле паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" у выкананні Аляксандра Уладамірскага 00:00:00 І. Леснікова пасада 00:16:00 ІІ. Раніца ў нядзельку 00:32:10 ІІІ. За сталом 00:47:12 IV. На першай гаспадарцы 01:03:53 V. Пярэбары 01:23:03 VI. Каля зямлянкі 01:40:04 VII. Дзядзька-кухар 01:54:30 VIII. Смерць ляснічага 02:11:10 ІX. Новы лясніцы 02:25:40 Х. На панскай службе 02:40:41 XІ. Дзедаў човен 02:55:02 XІІ. Сесія 03:14:15 XІІІ. Падгляд пчол 03:42:42 XIV. Дарэктар 03:57:00 XV. "Начаткі" 04:10:35 XVI. Вечарамі 04:27:45 XVII. Воўк 04:44:24 XVIII. Зіма ў Парэччы 04:59:50 XІX. На рэчцы 05:14:46 XX. Каляды 05:30:03 XXІ. Таемныя гукі 05:44:40 XXІІ. На глушцовых токах 06:01:08 XXІІІ. Панская пацеха 06:18:17 XXIV. Вялікдзень 06:36:12 XXV. Летнім часам 07:10:26 XXVI. Агляд зямлі 07:36:40 XXVII. Па дарозе ў Вільню 08:00:41 XXVIII. Дзядзька ў Вільні 08:20:18 XXІX. На Замкавай гары 08:36:22 XXX. Смерць Міхала 00:00:35 Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя,— К вясне б маёй хацеў вярнуцца. 00:01:24 Вясна, вясна! не для мяне ты! Не я, табою абагрэты, Прыход твой радасны спаткаю,— Цябе навек, вясна, хаваю. Назад не прыйдзе хваля тая, Што з быстрай рэчкай уплывае. Не раз яна, зрабіўшысь парам, На крыллях сонца дойдзе к хмарам Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе — Ніхто з граніц сваіх не выйдзе, З законаў, жыццем напісаных, Або на дол спадзе ў туманах. Але хто нам яе пакажа? На дол вадой ці снегам ляжа? Не вернешся, як хваля тая, Ка мне, вясна ты маладая!.. 00:02:28 Вось як цяпер, перада мною Ўстае куточак той прыгожа, Крынічкі вузенькае ложа І елка ў пары з хваіною, Абняўшысь цесна над вадою, Як маладыя ў час кахання, Ў апошні вечар расставання. І бачу лес я каля хаты, Дзе колісь весела дзяўчаты Спявалі песні дружным хорам, З работ ідучы позна борам. Нясліся зыкі песень здольных, Ў лясах раз-пораз адбівалісь, І ім узгоркі адклікалісь, І радасць біла ў песнях вольных. А хвоі, елкі векавыя Пад зыкі песень маладыя Маўчком стаялі ў нейкай думе, І ў іх ціхусенечкім шуме Няслось вячэрняе маленне Ўгару, святое аддаленне. 00:03:50 Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Тут верх асіны круглалісты Сплятаўся з хвоямі, з дубамі, А елкі хмурымі крыжамі Высока ў небе выдзялялісь, Таемна з хвоямі шапталісь. Заўсёды смутныя, бы ўдовы, Яны найбольш адны стаялі, І так маркотна пазіралі Іх задуменныя галовы! Лес наступаў і расступаўся, Лужком зялёным разрываўся; А дзе прыгожыя загібы Так міла йшлі каля сядзібы, Што проста імі б любаваўся. А знізу гэты лес кашлаты Меў зелянюсенькія шаты Лазы, чаромхі ці крушыны, Алешын ліпкіх, верабіны. Глядзіш, бывала, і здаецца, Што скрозь сцяну галін жывую, Скрозь гэту тканку маладую Ні мыш, ні пташка не прабʼецца. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі І ў луг чуць значнаю разорай Ішлі спакойна між чаротаў, Рабілі многа заваротаў, Аж покі ў Нёман не ўцякалі.

Смотрите также