Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Слухаць на іншых пляцоўках: Рукапіс дзённіка напісаны ў турме КДБ і перададзены на волю. У сакавіку 2013 года сябры Ігара Аліневіча выдалі кнігу «Еду ў Магадан» на мове арыгіналу – па-расейску. З ёй аўтар стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Турэмны дзённік перакладзены на некалькі замежных моваў. Беларускае выданне, дапоўненае новымі артыкуламі, выйшла ў 2017 годзе. У кнізе аўтар дэталёва апісвае сучасную карную сістэму, дзеліцца практычнымі парадамі, перасцерагае, выказвае ўласныя погляды і прынцыпы. Упершыню Ігар Аліневіч быў гвалтоўна выкрадзены спецслужбамі ў Маскве 28 ліставада 2010 года. Яго перавезлі ў Мінск і змясцілі ў так званую «амерыканку». Разам з Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам быў абвінавачаны ва ўдзеле ў розных акцыях анархістаў, за што быў асуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Віну не прызнаў. Выйшаў на волю праз 5 год зняволення ў ліку шасці беларускіх палітвязняў згодна з указам аб памілаванні. Пасля вызвалення Ігар Аліневіч з’ехаў з Беларусі, але ў 2020 годзе вярнуўся. У тым жа годзе яго разам з паплечнікамі затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў. Прысуд – 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень пераведзены на турэмны рэжым і адбывае зняволенне ў Следчай турме № 8 Жодзіна Чытае: Стась Дадэрка 00:00:00 Уступ 00:00:43 Уступ. Д. Р. Кіплінг. Сыну 00:08:43 «Справа беларускіх анархістаў» 00:24:59 Еду ў Магадан. Успаміны (частка 1) 02:05:21 Еду ў Магадан. Успаміны (частка 2) 03:47:54 Карпарацыя 04:21:17 Самавызначэнне 04:33:21 Палітычныя 04:41:48 Адкрыты ліст да анархісцкіх колаў 05:02:06 Пасляслоўе 05:07:43 Пра ўмовы ў папраўчых лагерах: суіцыды, здзекі і поўнае бяспраўе 05:46:37 Па той бок плота. З кім сядзець, дзе, як. Што рабіць 07:16:21 Пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй у абарону беларускіх анархістаў 07:21:44 Анархіст Ігар Аліневіч: Хто маўчыць — той пераможаны 07:27:24 Анархія і беззаконне 07:56:30 Як у Беларусі выбіваюць паказанні 08:00:32 Выкраданне замест экстрадыцыі