Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Слухаць на іншых пляцоўках: Праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі ў сакавіку 2023 года пакараны 10-цю гадамі пазбаўлення волі. Гэта ўжо другое зняволенне кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" за ажыццяўленне ім грамадскай дзейнасці, за дапамогу ахвярам парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Першы раз Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў 2011-м на 4 з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і спагнаннем нанесенай шкоды дзяржаве. Пакаранне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. Той свой турэмны досвед праваабаронца, літаратуразнаўца, эсэіст занатоўваў у розных сшытках, пасля вызвалення яны і склалі дакументальную кнігу “Турэмныя сшыткі”. Алесь Бяляцкі — аўтар кніг «Літаратура і нацыя» (1991), «Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера» (2006), «Асвечаныя беларушчынай» (2013), «Іртутнае срэбра жыцця» (2014), «Халоднае крыло радзімы» (2014), «Бой з сабой» (2016), «Турэмныя сшыткі» (2018). Апошнія пяць кніг з пераліку напісаныя за кратамі. Чытае: Зміцер Бартосік 00:00:00 Уступ 00:00:06 Рознакаляровы сшытак 00:09:24 Карычневы сшытак 01:07:49 Чорны сшытак 01:12:43 Асобныя аркушы 01:27:44 Жоўты сшытак 01:46:10 Зялёны сшытак 1 02:13:31 Зялёны сшытак 2 03:55:36 Зялёны сшытак 3 05:44:33 Зялёны сшытак 3 2 07:33:27 Лісты, не прапушчаныя цэнзурай