"1863 год" дак. фільм

Паўстанне 1863--1864 гадоў, вядомае ў Беларусі, як паўстанне Каліноўскага -- найярчэйшая старонка айчыннае гісторыі ХІХ стагоддзя. Фільм польскіх дакументалістаў паказвае сітуацыю да паўстання, яго хаду, прычыны паразы, наступствы няўдачы і ўрэшце ставяць пытанне: ці варта было змагацца? Аўтары стужкі і даследчыкі гісторыі разважаюць, якою была чарговая спроба аднавіць незалежнасць Рэчы Паспалітай -- непажаданаю, незапланаванаю ці рэалістычнаю, з добрымі шанцамі на поспех? Кім былі галоўныя творцы паўстання -- палымянымі ідэалістамі ці кансерватыўнымі згоднікамі, што шукалі міру і спакою? У цэнтры фільму лёсы чатырох братоў Брыкчыньскіх: Стэфана, Станіслава, Антонія і Юзэфа. Тры старэйшыя браты, якія актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні прайшлі праз падпольную дзейнасць, партызанцкую вайну, страту сямейнага маёнтку, Сібір і смерць блізкіх. У фільме багата рэканструкцыяў падзеяў, дэманстрацыі дакументаў, успамінаў, фотаздымкаў і малюнкаў часоў паўстання. рэж. Пшэмыслаў Бэднарчык, 2013 г. Польшча.

Смотрите также