Што шукаў магутны каталіцкі ордэн на Палессі? | Что искал могучий католический орден на Полесье?

Шмат загадак і таямніц прыцягвае ў Юравічы даследнікаў і валанцёраў. Гісторыкі не раз задавалі пытанне: чаму адзін з самых заможных і ўплывовых каталіцкіх ордэнаў прыбыў менавіта ў Юравічы?
Больш за 300 год таму ў глухую палескую вёску Юравічы прыбыў езуіт Марцін Тыраўскі. З сабой ён прывёз цудатворны абраз Маці Божай. Пасля ў Юравічах утварылася езуіцкая місія, быў пабудаваны мураваны кляштар і калегіум. Да XXI ст. былыя калегіум і кляштар захаваліся толькі ў руінах. І ўжо больш за 15 год вядзецца аднаўленне і рэстаўрацыя будынкаў, дзе сёння знаходзіцца мужчынскі праваслаўны манастыр. Штогод у Юравічы разам з гісторыкам Яўгенам Малікавым прыязджаюць студэнты, якія дапамагаюць манахам расчышчаць старадаўнія падвалы былога калегіуму. Археолаг Алег Іоў штогод праводзіць у Юравічах археалагічныя раскопкі на старажытным юравіцкім гарадзішчы. Знойдзеныя знаходкі і гістарычныя крыніцы дазваляюць яму зрабіць сенсацыйнае адкрыццё: на тэрыторыі сучасных Юравічаў размяшчалася сталіца Тураўскага княства – старажытны горад Тураў, які быў знішчаны ў пачатку XI ст. і перанесены ў сённяшні Жыткавіцкі раён. Алег Іоў звязвае з’яўленне ў Юравічах езуітаў у XVII ст. з падзеямі тысячагадовай даўніны. Яшчэ адна таямніца Юравічаў – гэта цудатворны абраз Маці Божай Юравіцкай. Шмат цудаў іконы было задакументавана езуітамі ў XVIII ст. У выніку, у палескае мястэчка прыязджала мноства паломнікаў, каб наведаць цудатворны абраз Маці Божай Юравікай. У XIX ст. пасля закрыцця касцёла абраз быў заменены мясцовай шляхцянкай копіяй і вывезены ў Кракаў, дзе ён і знаходзіцца да сёння. Ікона асабліва шануецца вернікамі двух канфесіяў Беларусі: праваслаўнымі і каталікамі, якія вераць, што святыня вернецца на палескую зямлю ў Юравічы. Рэжысёрка Марыя Булавінская, Беларусь, 2020 00:00 Уступ 01:52 Хто і калі пабудаваў Юравіцкі кляштар 04:47 Ці быў падземны ход з кляштару? 06:16 Гіпотэза, якая тлумачць, чаму кляштар пабудавалі ў Юравічах 08:22 Як чысцілі сутарэнні пад кляштарам 09:37 Пабудка 11:20 Выгляд кляштару 11:50 Другое паводле памеру пасля Полацку гарадзішча ў Беларусі 13:56 Гарадзішча ў Юравічах – летапісны Тураў? 15:14 Святаполк Тураўскі ваюе з Яраславам Мудрым 17:20 Езуіты пабудавалі кляштар на месцы першага Тураўскага епіскапату? 20:05 Салодкі пачастунак у канцы працоўнага дня 21:19 Цуды Божае Маці Юравіцкае 26:20 Вобраз Божае Маці Юравіцкае трапляе ў Кракаў 30:21 "Гэта надзвычайна! Я застаюся тут жыць!" Нашая старонка –
Расклад новых выданняў –
Па ўсіх пытаннях – belsat.eu@gmail.com Падпішыся на нашыя каналы BELSAT NEWS –
ВОТ ТАК –
БЕЛСАТ LIFE –
БЕЛСАТ ГІСТОРЫЯ –
БЕЛСАТ МУЗЫКА –
ЖЭСТАЧАЙШЫ МУЛЬТ –
BIEŁSAT PO POLSKU –
BELSAT IN ENGLISH –
Далучыся да нас у сацыяльных сетках Па-беларуску FACEBOOK –
VKONTAKTE –
TELEGRAM –
INSTAGRAM –
TWITTER –
По-русски INSTAGRAM –   / vottaktv   FACEBOOK –   / vot.tak.belsat   VKONTAKTE – https://vk.com/vottak_belsat
TWITTER –
Po polsku FACEBOOK –
TWITTER –
In english TWITTER –
#гісторыя_Беларусі #невядомая_беларусь #ВКЛ

Смотрите также