Багуслаў Радзівіл | Урокі гісторыі #65 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Багуслаў Радзівіл – харунжы і вялікі канюшы Вялікага Княства Літоўскага, адзін з самых багатых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Багуслаў атрымаў бліскучую адукацыю ў кальвінісцкіх гімназіях Вільні і Кейдан, камунікаваў з каралямі, прынцамі і генераламі.У 50-я гады ХVII cтагоддзя, атрымаўшы ад Яна Казіміра пасаду генерала каралеўскай гвардыі, Багуслаў Радзівіл камандаваў палкамі ў войсках Кароны і Вялікага Княства, удзельнічаў у бітве пад Берастэчкам. У сталыя гады ён праявіў сябе як мецэнат, збіральнік каштоўных рукапісаў і твораў мастацтва, заснавальнік кальвінісцкіх збораў і школ, складальнік рэлігійных гімнаў. Ён спрыяў забудове і развіццю Слуцка і Капыля, стаў заснавальнікам горада Жодзіна. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Смотрите также