Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Ян Абрамовіч | Урокі гісторыі #37 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Ян Абрамовіч — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода менскі і смаленскі. Выхоўваўся пры двары князя Мікалая Радзівіла Рудога і ўсё жыццё быў звязаны з біржанскай галіной роду Радзівілаў. Побач з Радзівіламі быў адным з лідараў кальвінізму ў Вялікага Княства Літоўскага. Браў актыўны ўдзел у палітычным і царкоўным жыцці ВКЛ. Таксама Ян Абрамовіч быў апекуном кальвінскага палеміста Андрэя Волана. У сваім маёнтку ў Варнянах заклаў збор, шпіталь, школу, якія праіснавалі да сяр. 17 ст. На смерць Я. Абрамовіча кальвіністы адазваліся друкаванай «Прамовай на жалобную смерць і пахаванне вялікага патрона Божага Збору і мудрага Сенатара». Напісаў «Думкі літвіна, пра танную куплю і дарагі продаж збожжа» (1595), на яго заказ Ян Радван напісаў паэму «Радзівіліяда» (1592). Сваім коштам выдаў шэраг кніг, м.інш. «Катэхізіс» Станіслава Судроўскага, віленскага міністра, з 300 рэлігійнымі песнямі. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.