Цемра сышла на зямлю ціхімі крокамі, І не чутна званоў, і не бачна званіц. Месяц чырвоны ўзыйшоў над прыціхлай краінаю Ды крычаць крумкачы ў прадчуванні крыві. Воблака пылу ўзнялося да зор. Чорнае войска нібы акіян. Коней чырвоных не пералічыць. Пад капытамі грукоча зямля. Змрочныя вершнікі князя начы, Іх набліжэнне чуваць за сто вёрст. Крыкі і стогны не чуе ніхто, Ўецца у зрэнках пякельны агонь. Божа, выслухай нас, дай нам надзею, Што зменіцца свет, што зменімся мы. Божа, ты можаш усё - будзь да нас літасцівы Пашкадуй здарожаных і грахі адпусці.