Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Словы Міхала Анемпадыстава Мы чакалі Калядаў з маленства І ніяк не маглі дачакацца: Тату трэба было на работу, Маці трэба было на працу. А Гагарын ляцеў на ракеце Па-над нашым дваром ды садам. Мы глядзелі ўслед са здзіўленнем І міжволі чакалі Калядаў. Мы увосень падпальвалі лісце, Мы узімку хварэлі на гланды І прыклаўшы далоні да вуснаў, У цямрэчы чакалі Калядаў. Мы пісалі ў школе дыктоўкі, Нас вадзілі глядзець на парады, Прафсаюз выдаваў карамелькі Мы бралі і чакалі Калядаў. Нам даводзілі, хто мы і што мы, Нас вучылі выконваць загады, Нам казалі, ды мы не чулі - Мы употай чакалі Калядаў Мы рабілі высновы хутка, Мы павольна спявалі балады Мы назлосць валасы расцілі І ўпарта чакалі Калядаў. Што з таго, што ўсё гэта знікла Быццам бурбалкі ад ліманаду? Засталіся сям'я і дзеткі, Засталося чаканне Калядаў. Засталіся сябры ды праца А адзін, дык «вабшчэ» ў Канадзе. Мы на святы дашлем паштоўку, Будзем разам чакаць Калядаў. Позна ўвечары посуд памыем І пакінем, каб сохнуў на тацы. Мы чакаем Каляды з маленства І не можам ніяк дачакацца.