Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Жытнёвае поле, лясы і азёры, Крынічка ў лузе і ў небе жаўрук... Услухайся толькі, усё тут гаворыць: “Люблю цябе, Белая, Белая Русь!” Ну, як не любіць тыя хаты ля гаю, Ля сініх азёр і палёў залатых, Дзе хлебам і соллю сяброў сустракаюць І з песняй праводзяць, як родных сваіх! Свет помніць і сёння, як ты ваявала... Што кожны чацвёрты ў зямлі - беларус З сынамі Рассii Маскву адстаяла Жыццё адстаяла, о, Белая Русь! Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца І слухаць гаворку, і бачыць зару Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца К табе, мая чыстая Белая Русь! --- Музыка: Юрый Уладзіміравіч Семяняка На верш: Уладзімір Іванавіч Карызна Выконвае: Тамара Рыгораўна Раеўская --- Люблю тебя, Белая Русь! Музыка: Юрий Владимирович Семеняко На стихи: Владимир Иванович Каризна Исполняет: Тамара Григорьевна Раевская #тамарараевская