Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Бусел крыло нахiлiў над полем Вечар прыйшоў цiхай калыханкай I расцвiла зорка Мілавіца Над дарагой, любай старонкай маёй Белая Русь, я твая часцiнка Пушчы тваёй тонкая галiнка Поля твайго каласок жытнёвы Кропля тваiх рэчак з жывой вадой Будуць звінець срэбраструнна гуслі! Будзе кружыць па-над полем бусел! Будзе з крыніц біць вада жывая, Маці мая, Мара мая – Беларусь! Прыпеў: Зоры глядзяцца ў крыніцы, Край мой – мая Мілавіца, Край мой, празрысты ад рос, Ад промняў бяроз, Зямля, дзе пачаўся мой лёс. --- песня "Мілавіца" спявае: Тамара Раеўская музыка: Леанiд Захлеўны словы: Уладзiмiр Някляеў #тамарараевская