Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Заслаўе - адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі, які захоўвае самыя раннія старонкі гісторыі. Паводле здагадак археолагаў горад быў пабудаваны ў канцы X ст. кіеўскім князем Уладзімірам Святаслававічам, аднак першыя згадкі ў летапісах пра яго датуюцца 1127-1128 гг. і звязаныя з паходам вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю. Полацкая князёўна Рагнеда, якая была гвалтоўна выдадзена замуж за князя Уладзіміра, не магла мірыцца са сваім лёсам і здзейсніла спробу забіць свайго мужа. Але яе спроба не ўвянчалася поспехам і раз'юшаны князь Уладзімір адпраўляе непакорлівую жонку і яе сына ў месца, якое сёння называецца Заслаўем. Горад быў названы ў гонар князя Ізяслава, сына Рагнеды, і ў летапісах сустракаецца пад назвамі Ізяслаўе, Іжэслаўе, Жэслаўе. Заслаўе - горад з больш чым тысячагадовай гісторыяй, сапраўдны знаходка для тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. За час свайго існавання горад быў і буйным умацаваным цэнтрам, і невялікім правінцыйным мястэчкам, сёння ж Заслаўе - этнаграфічны і культурны цэнтр Беларусі, які ўключаны ў многія турыстычныя маршруты. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.