Першы прэзідэнт Ізраіля | Урокі гісторыі #42 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем

Хаім Вейцман - навуковец, сіяніст і першы прэзідэнт Ізраіля. Гэты чалавек, які нарадзіўся ў нікому не вядомай вёсцы паблізу Пінска, здолеў атрымаць бліскучую адукацыю і стаць вядомым навукоўцам, які зрабіў шэраг карысных у практычным плане навуковых распрацовак. Аднак галоўнай яго якасцю стала ўменне палітыка і абсалютная перакананасць у адраджэнні габрэйскай дзяржавы на яе былых землях. Гэтай мэце ён прысвяціў практычна ўсё сваё жыццё і дасягнуў яе, стаўшы першым прэзідэнтам адроджанай дзяржавы Ізраіль. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.

Смотрите также