🚀 Крутая велагонка ці як страціць цнатлівасць на ровары: бруд, падзенне, кроў | Толькі наперад
На сувязі Піліп Беспамылковы і спартыўная перадача «Толькі наперад» – перадача, у якой мы не проста абмяркоўваем спорт, мы ім займаемся. Сёння мы з вамі будзем страчваць цнатлівасць. Велагончую цнатлівасць;) Я ўпершыню прыму ўдзел у велагонцы і ад першай асобы пакажу вам, як будуць праходзіць гэтыя спаборніцтвы. 🚴♂️ Велагонкі - складаны, не самы бяспечны, але вельмі цікавы від спорту. Я ўдзельнічаў у велагонцы з серыі Gran Fondo - гэта самая папулярная і найбуйнейшая серыя велагонак у свеце. І гэта было файна: складаная траса, жорсткі рэльеф, брудны ровар, завалы і нерэальная асалода! Глядзіце падрабязнасці ў відэа і атрымайце глыток матывацыі;) 💪 Займайцеся спортам, сябры, спорт дапаможа нам выратаваць Беларусь! 🚀 У выпуску: 00:00 – велагонка і пры чым тут цнатлівасць 01:25 – індывідуальная гонка: 30 хвілін асалоды на высокім пульсе 03:59 – групавая велагонка: складаная траса, завалы, падзенне 13:58 – фініш: эмоцыі, водгукі, кайф 😎 Глядзіце мінулы выпуск перадачы «Толькі наперад» і файныя кліпы Піліпа Беспамылковага: 💪 Моцны чэлендж у трыятлоне: як перамагчы самога сябе | Спартыўная перадача «Толькі наперад»: • 💪 Моцны чэлендж у трыятлоне: як перам... 🎶 Піліп Беспамылковы - Вёска: • Піліп Беспамылковы - Вёска 🎶 Піліп Беспамылковы feat. Кацярына Ваданосава - На сваёй хвалі: • Піліп Беспамылковы feat. Кацярына Вад... 🎶 Піліп Беспамылковы - Мова: • Піліп Беспамылковы - Мова #спорт #велагонка #Беларусь #мова #Беспамылковы #ТолькіНаперад #ровар #GranFondo #навіны