🔥 Дыктатура і спорт: файныя спаборніцтвы па трыятлоне | Толькі наперад

На сувязі Піліп Беспамылковы і спартыўная перадача «Толькі наперад» – перадача, у якой мы не проста абмяркоўваем спорт, мы ім займаемся. Сёння мы з вамі будзем займацца трыятлонам у дыктатуры. У відэа я больш падрабязна распавёў пра гэтую краіну і прапанаваў вам адгадаць, што гэта за краіна. Адгадаеце?😉 Трыятлон – прыўкрасны від спорту, які ўключае ў сябе адразу тры самастойных віда: плаванне, велагонка і бег. Я прыняў удзел у спаборніцтвах і ад першай асобы паказаў вам, як яны прайшлі. Было складана, але вельмі цікава: частка веламаршруту праходзіла па трасе формулы-1, а вар'яцкі вецер сапсаваў усе планы. Аднак гэта спорт, а ў спорце, як і ў жыцці, далёка не заўжды ўсё ідзе па плане... ❗️❗️❗️ Напішыце лісты палітзняволеным, калі ў вас ёсць такая магчымасць. 💪 Займайцеся спортам, сябры, спорт дапаможа нам выратаваць Беларусь! 🚀 У выпуску: 00:00 – загадка пра дыктатуру: адгадаеце?;) 01:25 – падрыхтоўка: стартавы гарадок і веліч беларускай мовы 05:57 – дзень старту: шмаравідла, сяброўства, файная атмасфера 08:19 – плавальны этап і першая транзітка 09:17 – велаэтап: вар'яцкі вецер і траса формулы-1 14:34 – бег: цяжка, але трэба трываць 18:52 – фініш: важная місія і эмоцыі ўдзельнікаў Глядзіце мінулыя выпускі перадачы «Толькі наперад» і файныя кліпы Піліпа Беспамылковага: 💪 Крутая велагонка ці як страціць цнатлівасць на ровары: бруд, падзенне, кроў | Толькі наперад 💪 Моцны чэлендж у трыятлоне: як перамагчы самога сябе | Спартыўная перадача «Толькі наперад»:    • 💪 Моцны чэлендж у трыятлоне: як перам...   🎶 Піліп Беспамылковы - Вёска:    • Піліп Беспамылковы - Вёска   🎶 Піліп Беспамылковы feat. Кацярына Ваданосава - На сваёй хвалі:    • Піліп Беспамылковы feat. Кацярына Вад...   🎶 Піліп Беспамылковы - Мова:    • Піліп Беспамылковы - Мова   #спорт #трыятлон #Беларусь #мова #Беспамылковы #ТолькіНаперад #Ironman #навіныCпорту

Смотрите также