Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Крыж Ефрасінні Полацкай - унікальны твор беларускага мастацтва, рэлігійная і духоўная святыня беларусаў. Створаны полацкім ювелірам Лазарам Богшам паводле заказу Ефрасінні Полацкай у 1161 г., страчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1997 г. узноўлены брэсцкім мастаком-ювелірам Мікалаем Кузьмічом. На бакавых тарцах крыжа быў змешчаны надпіс «... хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, і не аддаюць. Калі не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтай, ні ў будучай, хай пракляты будзе ён ... і няхай спасьцігне яго доля Юды, які прадаў Хрыста. Хто адважыцца учыніць такое ... валадар або князь або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэта праклён. Ефрасіння ж, раба Хрыстова, якая справілі гэты крыж, набудзе вечнае жыццё з усімі святымі ... ». Падчас Лівонскай вайны крыж Эўфрасіні трапіў да Івана IV Грознага. Аднак цар спалохаўся праклёну і вярнуў рэліквію палачанам. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.