Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Ян Чачот | Урокі гісторыі #55 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Ян Чачот — беларускі паэт, драматург, перакладчык, фалькларыст, мовазнавец. Сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песен». Ян Чачот быў адным з самых актыўных сяброў Таварыства філаматаў, агульнапрызнаным яго «дударом». Яго можа лічыцца адным з першых тэарэтыкаў беларускай лінгвістыкі - на падставе сваіх назіранняў за з’явамі беларускай мовы ён даў тэарэтычныя парады наступным пакаленням паэтаў наконт сілабатанічнай сістэмы вершаскладання, якая сапраўды аказалася найбольш прыдатнай для паэзіі. Сваю місію ён бачыў у тым, каб абудзіць у народа цікавасць да духоўнага жыцця , сцвердзіць каштоўнасць народнай песні і культуры. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.