Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Горад Беларусі - Менск | Урокі гісторыі #56 з Андрэем Унучакам і Сяржуком Брышцелем
Менск - гэта старажытны горад, першыя летапісныя весткі аб якім ставяцца да другой паловы ХІ стагоддзя. Менск тады належыў полацкаму князю Усяславу. У 1066 Усяслаў Брачыславіч нечакана напаў на Пскоў і разрабаваў Ноўгарад. У помсту яму вялікі князь кіеўскі Ізяслаў з братамі сваімі Святаславам чарнігаўскім і Усеваладам Пераяслаўскім рушыў на зямлю полацкую і аблажыў горад Менск. Князь Усяслаў быў у гэты час пад Псковам, даведаўшыся пра аблогу горада, ён вярнуўся да Менска, але апошні быў ужо разрабаваны, Усяслаў быў захоплены ў палон і адвезены ў Кіеў. Словы з летапісу тых часоў: «... быў снег вялікі ... і быў бой жорсткі ... і шмат людзей загінула ...», - апынуліся прароцкім амаль на тысячу гадоў. Таму што на працягу сваёй гісторыі Менск быў разбураны і знявечаны пажарамі, разадраны і пабіты ў войнах і міжусобіцах яшчэ больш за дзесяць разоў. Але кожны раз працавітыя рукі жыхароў будуць зноў і зноў падымаць горад і вяртаць яго да жыцця. Падпісвайцеся на наш канал і цісніце на званочак, каб не прапусціць новыя відэа.