Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Слухаць на іншых пляцоўках: Гэты твор упершыню быў апублікаваны пяцьдзесят гадоў таму. Крытыка, назваўшы яго аповесцю пра аднаго лейтэнанта Іваноўскага і яго барацьбу з неспрыяльнымі акалічнасцямі вайны, дадавала: пры ўсёй рэалістычнасці «Дажыць да світання» — яшчэ і легенда. Легенда пра невядомых герояў вайны. Сам Васіль Быкаў казаў па выхадзе аповесці: «Як вядома, на вайне выконваюцца загады старшых начальнікаў. І адказнасць за ўдачу або няўдачу ў пэўнай сітуацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр. Але ўся справа ў тым, што гэтая яго ініцыятыва канчаецца поўным фіяска. Вядома, Іваноўскі тут ні пры чым, можна апраўдаць яго, ён жа сумленна выканаў свой абавязак. Але сам Іваноўскі апраўдаць сябе не можа: аперацыя ж вымагала неймаверных сіл, за яе заплачана жыццём людзей, яго падначаленых. У гібелі Іваноўскага не вінаваты ніхто, ён сам сабе выбраў такі лёс, таму што быў надзелены высокай чалавечнасцю, якая не дазваляла яму ўхіліцца або схітрыць ні ў вялікім, ні ў малым». Ужо на схіле жыцця Быкаў характарызаваў сваю аповесць больш катэгарычна: «Тэма яе, здавалася, гучала даволі экзістэнцыяльна, то быў матыў тупіку і расчаравання — на той раз у пэўным канкрэтным сэнсе». Чытае Алена Сідарава Вокладка: Артур Вакараў 00:00:00 раздзел 1 00:52:06 раздзел 2 01:21:44 раздзел 3 01:44:30 раздзел 4 02:05:11 раздзел 5 02:41:35 раздзел 6 03:11:21 раздзел 7 03:39:24 раздзел 8 04:07:57 раздзел 9 04:46:51 раздзел 10 05:27:16 раздзел 11 06:06:34 раздзел 12 06:40:07 раздзел 13