Якаў Навуменка і Наталля Раманская - Падаюць Зоры (1997)

Музыка: Леанiд Захлеўны Словы: Алесь Бадак (1) Я твае пацалую далоні. Мне так цяжка было без цябе, Што баюся я нават сягоння I на міг адпускаць ад сябе. Прыпеў: Падаюць зоры, падаюць зоры Ціхай начною парой. Падаюць зоры, падаюць зоры, Светлаю стануць расой. Я загадаю: у шчасці і ў горы Не расставацца з табой. (2) Гавары, буду слухаць да рання I хмялець ад пагляду твайго. Што мы зналі з табой пра каханне Да разлукі у некалькі год?! Прыпеў: Падаюць зоры, падаюць зоры Ціхай начною парой. Падаюць зоры, падаюць зоры. Светлаю стануць расой. Я загадаю: у шчасці і ў горы Не расставацца з табой. (3) Што было — назаўсёды пакіне I растане у зорнай начы. Мы ў мінулае дзверы зачынім I далёка закінем ключы. Прыпеў: Падаюць зоры, падаюць зоры Ціхай начною парой. Падаюць зоры, падаюць зоры, Светлаю стануць расой. Я загадаю: у шчасці і ў горы Не расставацца з табой. Крынiца вiдэа соц. сеткi Белтэлерадыёфонду Яков Науменко и Наталья Романская

Смотрите также