VIDEO
Музыка: Леанід Захлеўны Словы: Надзея Салодкая Наталля Раманская і Валянцін Кірыленка (анс. Бяседа), тэлеперадача БТ "Песню бярыце з сабою" (199х). (1) Вечар напiўся расою духмянаю, Сцiх каля ночы вечар у сне. Я на далонi галубка рахманаю, Ведаю любiш, любiш мяне, Ведаю любiш, любiш мяне. Прыпеў: Ночка-ночанька, ой кароткая, Чарада хвiлiн за чароткаю. Месяц промнiкам лета кратае, Маладзенькi дзень ночку сватае. (2) Ночка прапахлая ветрам таполевым Зоркаю знiчкай пагаслай мiне. Вусны да вуснаў - салодкае полымя Шчодрай пяшчотай крынiчнай кране. Шчодрай пяшчотай крынiчнай кране. Прыпеў: Ночка-ночанька, ой кароткая, Чарада хвiлiн за чароткаю. Месяц промнiкам лета кратае, Маладзенькi дзень ночку сватае. Валентин Кириленко, Наталья Романская, Леонид Захлевный, Надежда Салодкая