"Ідэя Х" са Святланай Алексіевіч | "Идея Х" со Светланой Алексиевич

25 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. У нас вельмі шмат страху назапашана, гэты страх закладзены ў нас на генетычным узроўні. Але падзеі 2020 года паказалі, што беларусы прагнуць свабоды, прагнуць пазбавіцца гэтага страху. У імкненні да свабоды нам важна знайсці кропкі, на якія мы можам абаперціся. Гэтыя “крокі сілы” прыхаваныя ў беларускай гісторыі, і мы павінны іх адшукаць, перакананая Святлана Алексіевіч. Пра тое, ці здолеем мы годна прайсці праз выпрабаванні і адстаяць сваё права на свабоду, пра ролю гісторыі і нацыянальнай культуры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Алексіевіч. 02:10 Ці трэба корпацца ў гісторыі, каб сфармуляваць нацыянальную ідэю? 04:20 Нацыя сфармавалася ў 2020 годзе? 06:50 Нацыя, якая спазнілася: чаму мы да 2020 года "не ведалі адно аднаго"? 09:40 Чаму адны беларусы катуюць іншых? 17:10 У савецкі час былі спробы сфармуляваць нацыянальную беларускую ідэю? 29:00 Беларусы адрэагавалі на небяспеку кавіда, але забыліся пра радыяцыю і ракавыя захворванні. Мы не асэнсавалі Чарнобыльскую катастрофу ў той час, а пандэмію каранавіруса асэнсавалі. Каштоўнасць жыцця стала вышэйшай 34:50 Ці ёсць у нашай рэвалюцыі нацыянальны падмурак? 43:00 Развагі пра адукацыю, веды і таямніцы Чалавека. Як абараніць Чалавека? 52:50 Беларусы вытрымаюць чарговае дафармаванне нацыі? Небяспекі, якія нас чакаюць 58:45 Ці атрымаецца ў беларусаў "вылечыцца" ад лукашызму і траўмы, атрыманай у 2020 годзе? 61:00 Якія высновы вынесуць беларусы з падзеяў 2020 года? 62:50 Беларусам патрэбная дапамога, каб справіцца з гэтым крызісам ТГ:
FB:   / euroradio.fm   ВК: https://vk.com/euroradio
ОК: https://ok.ru/euroradio
Instagram:   / euroradio   #Беларусь #ІдэяХ #НацыянальнаяІдэя #СвятланаАлексіевіч

Смотрите также