Ідэя Х — Аляксандр Краўцэвіч

21 лістапада госць Еўрарадыё — гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча — прафесар Аляксандр Краўцэвіч. Выпуск праграмы "Ідэя Х" з удзелам беларускага гісторыка з Беластока Алега Латышонка выклікаў вялікі рэзананс. І стаў пачаткам дыскусіі не толькі сярод навукоўцаў-гісторыкаў, але і звычайных беларусаў. Галоўнай прычынай сталі словы Алега Латышонка пра тое, што сёння ў Беларусі трэба ставіць помнікі не Гедыміну, Сапегу ці Касцюшку, а найперш — заснавальнікам БНР баратам Луцкевічам і іх паплечнікам. Найбольш непахісна спрачаўся з аўтарам гэтага выказвання гродзенскі гісторык Аляксандр Краўцэвіч. Каб працягнуць гэтую спрэчку і пачуць яго версію беларускай нацыянальнай ідэі, мы запрасілі яго ў студыю Еўрарадыё.

Смотрите также