#JAZZБССР #Belarus #jazz джаз на галоўнай вуліцы міжваеннае Вільні: "Dworek Kresowy" з народным калярытам, рэвэлерсамі й "wieprzobiciem"; кінатэатар "Lux" з цыганамі ды танцамі; "джазбандавыя" трансьляцыі зь вінярні "Bachus"; джазавыя аркестры й ансамблі, артысты кабарэ ў рэстарацыі "Polonia"; ранішні дансынг у кавярні "Artystycznej"; "фордансэры" й тэлепаты ў "Palais de Danse"; гітарысты, цытрысты й "жагарысты" ў мядоўні "Pod Okrętem"; летняя рэстарацыя "Zakopianka" з ваеннай аркестрай; джаз-бэнд з тэатру "Lutnia" й Mandolofon-Jazz у гарнізонным казіно; афіцэрскі "марш-факстрот" і "віленскі вальчык" з дранікамі; польскамоўныя паэты беларускага паходжаньня Ян Гушча й Анатоль Мікулка; дэкаратары-адэсыты Веслаў Макойнік і Язэп Горыд; мастак і архітэктар Тадэвуш Марыя Раствароўскі з Падляшша родам; вальс Джойса ў выкананьні інструмэнтальнага квартэту "Зонофонъ" (1912); ансамбаль Дзьмітрыя Захара, актора-коміка й мультыінструмэнталіста зь Менску (1931); танга "Amelita" ад Зыгмунта Левандоўскага з Наваградку (1934); сьпявачка Галіна Кавалеўская-Мікоса зь Беластоку; "Кракавяк Касьцюшкі" ў рэпэртуары беларускага Дзяржджазу; камэнтар культуроляга Сяргея Харэўскага пра брата фотамастака Яна Булгака; цытаты з архіўнае прэсы, рэклямаў, афішаў, мэмуараў і мастацкае прозы; гук з кружэлак 1900-40-ых гг.
/ krakatuk
https://vk.com/krakatuk_vs