#JAZZБССР #Belarus #jazz далей па джазавай магістралі міжваеннае Вільні: "Klub Szlachecki" – Рушчыц і Булгак, дансынг і брыдж, імпрэзы для кабетаў; "Salon Philipsa" – радыётрансьляцыі з жывым джазбэндам; "Zacisze" або "Ў Мацея" – мейсца прыцягненьня беларускае багемы (Танк, Аляхновіч, Шырма, Ямант, Квяткоўскі, Сідаровіч ды інш.), сэцэсызм і джаз умеранае гучнасьці, five o'clock, ілюстраваны фэльетон, сакрэт "мацееўкі" ды іншыя асаблівасьці мэню; рэстарацыя "Ustronie" – філязофія "ўстранізму" й традыцыя "ўстранёўкі", трансьмісія "muzyki na dobranoc"; гмах IPH – беларуска-польскія творцы, датычныя да яго ўзьвядзеньня й аздобы, джазавыя балі; KHP (Гандлёва-прамысловы клюб) – танцы пад джазбэнд; сьпеў Францішка Аляхновіча з ГУЛагу; каляджазавы сьпявак зь Вільні Анджэй Енджэёўскі, віленскія артысты Антоні Іжыкоўскі й Ежы Лявіна-Сьвентахоўскі, Юзэф Кучэўскі (саліста філярмоніі й джазавы дырыгент у адной асобе); заежджыя рэфрэніста Ежы Навагрудзкі, "шэпчучы барытон" Марыё Мальвана, куплетыста Гэнё Даманьскі са сваімі "флетрапыскамі" ды многія іншыя; джаз-аркестра Генрыка Гольда да таго, як ён трапіў у Белдзяржэстраду; успамін Лявона Барткевіча пра стаўленьне Рыгора Шырмы да джазу; гук з кружэлак 1920-30-ых гг.
/ krakatuk
https://vk.com/krakatuk_vs