"Ад пыласоса да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары" | Андрэй Хадановіч. Адкуль бяруцца кнігі

Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею. У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары. 00:00 Удар токам і першы непрыстойны верш 02:49 Шчаслівае лета ў Чачэрску 06:15 Хуліганская лірыка пра каханне 08:30 Сны пад грукат бацькавай друкаркі 10:21 Паэзія ў спадчыну і сімпатыя да рускамоўных аўтараў 13:20 Як пахмелле можа натхніць на вершы 15:45 Прысвячэнне загінулай сяброўцы дзяцінства 18:32 Як КВЗ і “Што? Дзе? Калі?” адгукаюцца ў паэзіі 20:43 Уменне кіраваць грузавіком 22:30 Фізічны боль як камертон 24:15 Сталенне гераіні “Нататак таткі” 26:13 Барыс Віян, Вольга Такарчук і нараджэнне талентаў Творчыя прыёмы 31:26 Паэтычныя рытуалы 34:39 Калі прыходзіць натхненне 39:06 Паэзія пішацца рацыянальна, або радкі прыходзяць самі? 41:25 Ці забівае паэзію побыт 43:47 З чаго пачынаецца верш 45:36 Ці заўжды паэзія нараджаецца з траўмы 47:24 Паэзію трэба пачынаць пісаць у маладосці? 50:13 Як мяняецца паэзія з узростам 56:28 Першая чытачка 1:00:58 Ці важная для паэта манера чытання? 1:06:24 Ці можа паэзія прадбачыць 1:09:09 Што прываблівае больш — працэс ці вынік? 1:12:33 Тры парады тым, хто піша Усе выпускі падкасту "Адкуль бяруцца кнігі":    • Адкуль бяруцца кнігі   Падпісвайцеся на "Літрадыё": telegram —
facebook —   / litradio.by   instagram —   / litradio_by   soundcloud —   / litradio_by   #хадановіч #літрадыё #літаратура #падкаст #пабеларуску #беларусь

Смотрите также