Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Калі (не) піша Уладзь Лянкевіч? | Уладзь Лянкевіч. Адкуль бяруцца кнігі
Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў TonqiXod, luty sakavik, Syndrom Samazvanca, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”. У новым выданні падкасту Уладзь распавядае пра страх вады, якой на вокладцы ягонай кнігі 70 адсоткаў. Пра Менск, што заўжды побач як адсутная велічыня. Пра вершы, напісаныя пасля зняволення. Пра хваробу і выцясненне кепскіх успамінаў. А таксама пра тое, як, дзякуючы Андрэю Хадановічу, у юнацтве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і адкрыў для сябе няпафасную беларушчыну. Асабістыя падзеі 1:20 Боязь вады, якой 70% 4:19 Беларускамоўны дзед і шчасце дзяцінства 8:56 Як Андрэй Хадановіч адыграў лёсавую ролю 13:35 Пакуты кахання на карысць паэзіі 17:03 Музыка перадусім 18:43 Менск як адсутная велічыня 22:06 Прыняцце смерці 23:01 Апалінэр і хатні ручны Сыс 24:58 Вера, спалучаная з хістаннямі 21:31 Як уплываюць грошы на творчасць 31:16 Заглыбленне ў моўную стыхію 32:48 Хвароба і прынцып “не азірацца” Творчыя прыёмы 35:48 Паэтычныя рытуалы 38:30 Калі прыходзіць натхненне 39:59 Ці ўласцівае паэтам асаблівае бачанне свету? 47:25 Адкуль бяруцца ідэі вершаў 54:48 Чарнавікі 58:10 Што найперш — змест ці форма? 01:03:14 Страхі ў паэзіі і як іх перамагчы 01:06:12 Ці можа паэзія прадбачыць 01:07:45 Як знайсці свой голас 01:09:51 Ці заўжды для паэзіі патрэбен неспакой 01:12:41 Дзве парады тым, хто піша Усе выпускі падкасту "Адкуль бяруцца кнігі": • Адкуль бяруцца кнігі Вершы Уладзя Лянкевіча на "Літрадыё": Падпісвайцеся на "Літрадыё": telegram — facebook — / litradio.by instagram — / litradio_by soundcloud — / litradio_by #літаратура #паэзія #падкаст #пабеларуску #хадановіч #беларусь