Зміцер Вайцюшкевіч - Залюляю, як кахаю (2007)

Словы Уладзіміра Някляева Музыка Змітра Вайцюшкевіча
Як неба люляе аблокі, Як возера хвалі люляе, Дрыготка, пяшчотна, высока Цябе калышу-калыхаю. Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляе, залюляю, Як кахаю, як кахаю. Як лісце з азяблага вецця Ляцяць, залюлянае ветрам, Як месяц, як месяц, як месяц Плыве, залюляны, на ветах. Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляе, залюляю, Як кахаю, як кахаю. Як неба аблокі калыша, Як возера хвалі люляе, Як музыка доўжыцца цішай, Калі ўжо знікае, знікае. Я цябе закалышу, Як калыша Бог душу, Залюляе, залюляю, Як кахаю, як кахаю.

Смотрите также