Дыктант / Беларуская мова 9 клас #дыктант

ТЭКСТ Ганарымся Бацькаўшчынай Гонар за родную зямлю. Ён нараджаецца яшчэ ў маленстве i, як першы вясновы парастак, набірае сілу, крэпне на працягу ўсяго жыцця. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, квяцістага лугу, блакітнага льнянога палетка і пошуму дуброў. Гэты гонар заключаецца ў любові да песень, музыкі, паданняў і абрадаў свайго народа. А любіць — гэта значыць ведаць, адчуваць у штодзённым жыцці, спазнаваць самому і перадаваць свае веды і вопыт іншым. Каб не забыць, што ты часцінка свайго народа, яго зямлі, якая завецца Бацькаўшчынай. I не проста завецца. Яна ў кожнай кропельцы тваёй крыві, у кожнай клетачцы твайго цела, у кожнай думцы. Я ганаруся сваёй Бацькаўшчынай, бо змалку прыпаў душою да яе невычэрпнага вытоку. (134 словы) Паводле Д. Ровенскix

Смотрите также