Зла Пераможца / Zwyciężca śmierci

Касцёл Нараджэння Божай Маці, Гомель 19.04.2024 t. i m.: (Miod) 1837 Гарманізацыі ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. 1. Зла Пераможца, смерці і шатана. З гробу праз тры дні уваскрос Ён рана.  А люд няверны страхам быў працяты цуд Ёны ўбачыў. Аллелюя! 2. Ад землятрусу варта ўцякае, з плачу жанчынаў анёл суцяшае. “Гляньце,- ён кажа,- пуста ў пахавальні, ўваскрос уранні. Аллелюя! 3.Прэч нашы смуткі і турботаў хвалі, Госпад і Збаўца трыўмфуе ў славе. Здзейсніў Айцова  Ён наканаванне – нам ратаванне. Аллелюя! 4.Цешыцца з вучняў, верна што служылі, веру іх моцніць, каб люд абудзілі. Раіцца з імі, вучыць за ўсё болей  іх аб Касцёле. Аллелюя! 5.Цешся, Сыёне, Езуса Касцеле, Хрыстус забіты Твой жыве ў целе.  Слаў жа натхнёна: Бог наш бласлаўляе, Давід спявае. Аллелюя!

Смотрите также