Душаў правадыр (да Св. Міхала Арханёла) / O Wodzu dusz potężny

15.07.2025 t.: J. Kubeł m: A. Molski т. бел. "Хто ж як Бог" Мінск, 2018 Гарманізацыя ўласная. Слухаць пажадана ў навушніках. Наш апякуне мужны і душаў правадыр, З мечам, высока ўзнятым, варту нясеш заўжды. Благаславі нас з неба ва ўсе часы і дні, Сіла твая нам трэба, Міхале, барані. Д'ябал нам пастку ставіць, бой вядзе з намі свет, Хлуснёй прывабнай, зманам нішчыць жыцця наш квет. Моцаў пякельных зброя раніць да глыбіні. Прыйдзі на дапамогу, ад згубы барані. Перамагчы спакусы ворага ўдасца нам, Калі ў блакіце бліснеш ты ад нябесных брам. З тваёю дапамогай збочым з ліхіх дарог, Д'ябал шмыгне са страху, бо з намі будзе Бог. А калі скончым бітву, зноў жа не пакідай! О, правядзі, Міхале, нас у нябесны край, Дзе мы нарэшце знойдзем вечны, шчаслівы лёс, Дзе жыве Найвышэйшы і няма горкіх слёз.

Смотрите также