Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Гэтым разам запрашаем у невялічкае падарожжа ў Бартнікі - вёску, назва якой натхняе пагутарыць пра залаты век бортніцтва на Беларусі. Жылі тут і шляхецкі род Камінскіх, і Дамаслоўскія, а мы найбольш пагутарым пра славуты род Слізняў - верных спадчыннікаў традыцый Вялікага Княства, людзей таленавітых, месцамі загадкавых і не без сваіх тужлівых гісторый. У такі сабе «вузел еднасці» спляліся з Бартнікамі лёсы філаматаў, што ладзілі тутака сустрэчы, на якіх ракой лілося… малако 🤌 І ўжо праз гады вымушанага развітання з Айчынай вярталіся сюды і Ян Чачот, і Ігнат Дамейка. Хадземце разам іхнімі сцяжынамі ды зірнём на сядзібу, якая ласкава расчыняла дзверы перад славутымі землякамі. Вёска Бартнікі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Былое Вялікае Княства Літоўскае, сёння - Рэспубліка Беларусь. Прыемнага прагляду! У відэа выкарыстана музыка: Стажары - Чорная грэчка белыя крупы Shatkavalka by Anton Anishchanka - Krope (Апрцоўка народнай песні "Ой не расьці кропе" у выкананні Марыніч Ганны Філіпаўны)