Сайт использует сервис веб-аналитики Яндекс Метрика с помощью технологии «cookie». Пользуясь сайтом, вы даете согласие на использование данной технологии.
Упершыню ў летапісах вёска Морына згадваецца ў далёкім XIV ст. Наваградскі князь Карыбут Альгердавіч падараваў гэтую зямлю Лаўрышаўскаму манастыру. Тутака з’явілася ўніяцкая царква Нараджэння Прысвятой Багародзіцы, якая да сёння не захавалася. Але маецца іншы выдатны помнік народнага дойлідства - збудаваная ў 1865 г. Свята-Троіцкая царква. Прыгадаем ейны пакручасты лёс. Не абмінём увагай шляхецкі род Брахоцкіх, неадрыўна звязаны з Морына і… з паэмай Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».