"Народны альбом" - Край, ты мой край (1997)

Словы Міхала Анемпадыстава

Мы дапіць не паспелі да дна, Як раптоўна пачулі «вайна». Ты сказаў мне: «Даруй і бывай» І пайшоў бараніць наш край. Край, ты мой край! Грай, гэйнал, грай! Дай веры, дай - І мы пераможам! Мы ў шэрых мундырах Пад шэрым крывіцкім небам Перад навалай з Усходу Станем мурам каменным, Будзем стаяць непарушна, Будзем стаяць непахісна. З намі вера і праўда, З намі Божая Маці, З намі анёл-абаронца. Будзем стаяць бясконца, Пакуль толькі хопіць моцы, Калі яшчэ будзем жывы. Край, ты мой край! Грай, гэйнал, грай! Дай веры, дай - І мы пераможам!

Смотрите также