Лявон Вольскі, Кася Камоцкая – "Край ты мой, край"

Урывак з канцэрту "Народны альбом. 20 гадоў". Тэкст песні: Мы дапіць не пасьпелі да дна, Як раптоўна пачулі: "Вайна". Ты сказаў мне: "Даруй і бывай." I пайшоў бараніць наш край. Край ты мой, край, Грай, гэйнал, грай. Дай веры, дай - I мы пераможам. Мы ў шэрых мундырах Пад шэрым крывіцкім небам Перад навалай з Усходу Станем мурам каменным. Будзем стаяць непарушна, Будзем стаяць непахісна. 3 намі вера і праўда, 3 намі Божая Маці. Край ты мой, край, Грай, гэйнал, грай. Дай веры, дай - I мы пераможам. 3 намі Анёл-абаронца, Будзем стаяць бясконца, Пакуль толькі хопіць моцы, Пакуль толькі будзем жывы. Край ты мой, край, Грай, гэйнал, грай. Дай веры, дай - I мы пераможам. Падрабязнасці на belsat.eu

Смотрите также