“Традыцыйныя музычныя інструменты” – віртуальная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. Tradycyjnyja muzyčnyja instrumienty – virtual encyclopedia of Belarusian traditional folk instruments. Басэтля – Basetlia (basolia) [English version below] (басо́ля, бас, «каро́ва» – ад тэмбравай характарыстыкі гучання, якое нагадвае рык; польск. basetla, ням. Bassetl; іт. basetto – маленькі бас) Басэтля (басо́ля, бас, «каро́ва» – ад тэмбравай характарыстыкі гучання, якое нагадвае рык; польск. basetla, ням. Bassetl; іт. basetto – маленькі бас) Народны струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра. Паколькі ўсе басэтлі – гэта майстравыя самаробныя інструменты, то ўсе яны розныя (унікальныя): памерам ад віяланчэлі да кантрабаса, бываюць трох- і чатырохструнныя. Часткі басэтлі вырабляюцца з розных відаў дрэва. Струны жыльныя або металічныя. Басэтля выкарыстоўвалася ў розных складах народных інструментальных ансамбляў-«капэляў» (найчасцей са скрыпкай) пры выкананні танцаў, маршаў: скрыпка + басэтля; скрыпка + басэтля + барабан; скрыпка + цымбалы + басэтля + бубен; скрыпка + цымбалы + гармонік + басэтля + барабан; скрыпка + кларнет + цымбалы + гармонік + басэтля + барабан. Функцыя інструмента абмяжоўваецца басовай рытмічнай і гарманічнай апорай («уто́рай», «басава́ннем», «дапамо́гай»). Басэтля была пашырана ў некаторых раёнах паўночна-заходняй Віцебшчыны, Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей, пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Інструмент выкарыстоўваўся таксама ў магнацкіх аркестрах, дзе разам з замежнымі запрашалі і мясцовых музыкантаў. Basetlia (basolia) (basolia, bas, "karova" (cow) - nicknamed due to the timbre characteristics of the sound, which resembles a cow growl; Polish basetla, German Bassetl; Italian basetto – small bass) A low-register folk stringed bowed instrument. As all basetlias (basolias) are artisan-made, they are unique and can range in size from cello to double bass, with three or four strings. The instrument's parts are made of various types of wood, and the strings can be made of veins or metal. The basolia has been used in various combinations in folk instrumental ensembles (kapelias) for performing dances and marches. Possible combinations of ensembles were: fiddle + basolia; fiddle + basolia + drums; fiddle + hammered dulcimer + basolia + tambourine; fiddle + hammered dulcimer + accordion + basolia + drums; fiddle + clarinet + hammered dulcimer +accordion + basolia + drums. The function of the basolia is limited to the rhythmic and harmonic support (utora, basavannie, dapamoha). The basetlia (basolia) has been popular in the Northwestern Viciebsk region, Hrodna, Minsk, and Brest regions, especially in urban areas and big villages. The instrument was also used in magnate (aristocratic) orchestras, where both local and foreign musicians were invited. 00:00 – Агульныя звесткі | General Information 00:23 – Канструкцыя | Construction 02:26 – Прыклад выканання | An example of performance ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Support Tradycyja projects
Кансультанты: Сяргей Лісіца, Алесь Лось Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава Саўндтрэк: Sneguole Consultants: Siarhiej Lisica, Ales Los Processing of information according to sources (except for the names of the musical instruments parts): Nasta Niakrasava Soundtrack: Sneguole 📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Join and subscribe Tradycyja Наш сайт:
Instagram: / tradycyja Facebook: / etnatradycyja VK:
https://vk.com/etnatradycyja